Музей Якуба Коласа

02.11.2022

Непадалёк ад ажыўленага праспекта Незалежнасці, за манументальным гмахам Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у ціхім панадворку, дзе вядуць гамонку з небам хвоі, якія шмат бачылі на сваім вяку, стаіць утульны дом. Тут на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыў і працаваў Якуб Колас — славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны. З 1959 года дом Коласа з’яўляецца літаратурна-мемарыяльным музеем, дзе клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Наведванне музея Якуба Коласа паспрыяе не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню таго, хто зойдзе ў гэты гасцінны Дом, дзе і цяпер жыве дух жыццялюбства, творчасці, пашаны да тых, хто працуе ў галіне мастацкага слова, любіць, шануе вялікі талент Песняра.

 

https://www.youtube.com/watch?v=_MuGBPGabeI