Приобщение детей дошкольного возраста к белорусскому языку

Беларускiя народныя гульнi

Маўчанка

Апісанне гульні: дзеці прыгаворваюць:

Пярвенчыкі, чарвенчыкі,

Зазвінелі бубенчыкі

Па свежай расе,

Па чужой паласе,

Там, кубкі, арэшкі,

Цукеркі, мядок,

— Маучок!

На апошняе слова «Маўчок!» усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае, засмяецца ці вымавіць хоць слова, ён плаціць «штраф». Напрыклад, яму загадаюць праскакаць на адной назе да адзначанага месца, некалькі разоў прысесці, праспяваць, загадаць yciм загадку.

Правілы гульні: дзеці павінны маўчаць да таго часу, пакуль хто-небудзь не парушыць правілы, але не больш адной мінуты.

 

Лясь, лясь, уцякай!

Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:

Лясь, лясь, уцякай!

Цябе коні стопчуць.

А я коней не баюся

Па дарозе пракачуся.

дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы і імкнуцца дагнаць іх.

Пры паўторы гульні дзеці і конікі мяняюцца ролямі.

Правілы гульні: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», ігрок, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.

                                         

Прэла-гарэла

Апiсанне гульні: вядучы ў розных месцах хавае прадметы, гаворачы пры гэтым:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дык недзе і села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме!

Пасля гэтых слоў усе разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя прадметы.

Хто знойдзе больш за усіх, той і выйграў.

Гульцы пачынаюць шукаць прадметы толькі пасля таго, як сказаны ўсе словы.

У той час, калі вядучы хавае прадметы, усе павінны стаяць спіной да яго з заплюшчанымі вачыма.

 

Што робіш?

Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць:

- А цяпер будзем усе забіваць цвікі!

Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?».

Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся.

Правілы гульні: на пытанне: «Што робіш?» - ігрок павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні. Калі ігрок памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

 

Нос, нос, нос, лоб

Апісанне гульні: ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. Ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест ілба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Ігракі павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся – выбывае з гульні.

Правілы гульні: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую пазывае вядучы.

/родителям/приобщение-детей-дошкольного-возраста-к-белорусскому-языку/рекомендации-для-родителей